BE RU EN

Гімнастка сарвалася з вышыні пры выкананні нумара ў Менскім цырку

  • 20.04.2017, 9:39

Нягледзячы на надзвычайнае здарэнне шоў наважылі працягнуць.

У менскім цырку падчас выступу з-пад купала сарвалася гімнастка. Пра гэта tut.by паведамілі чытачы.

«Без страхоўкі лётала, партнёр не ўтрымаў. Выносілі з манежа на руках...», — паведаміла падрабязнасці мянчанка Анастасія.

Са слоў дзяўчыны, прадстаўленне прадоўжылася. У перапынку паміж нумарамі шпрэхшталмайстар абвясціў гледачам, што артыстка ў свядомасці.

Як паведамляецца на сайце цырка, цяпер там ідзе праграма «Шоў гіганцкіх фантанаў. Дзіўны горад».

Як распавялі супрацоўнікі цырка са спасылкай на медыкаў, паводле папярэдняй інфармацыі, у дзяўчыны зламаная рука, таксама яна атрымала страсенне мозгу.

Са слоў цыркавых работнікаў, гімнастцы вельмі пашанцавала, бо яна ўпала з вышыні пяці метраў на пластык, якім высланы манеж.

Апошнія навіны