Кошт Brent упаў ніжэй за $53 упершыню з пачатку красавіка
- 19.04.2017, 21:42
Кошт ф'ючэрса на нафту маркі Brent знізіўся на 3,8% і склаў $52,74 за барэль.
Кошт ф'ючэрса на нафту маркі Brent з пастаўкай у чэрвені 2017 года у ходзе таргоў на біржы ICE ў Лондане знізіўся на 3,8% і склаў $52,74 за барэль. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў, паведамляе ТАСС.
У апошні раз кошт нафты гэтага гатунку знаходзіўся ніжэй за ўзровень $53 за барэль 4 красавіка 2017 года.
Кошт нафты ўзмацніў падзенне пасля публікацыі міністэрствам энэргетыкі ЗША штотыднёвых звестак камерцыйных запасаў нафты ў Штатах. Так, у перыяд з 7 да 14 красавіка яны знізіліся на за 1,1 млн барэляў, да 532,3 барэляў пры прагнозе зніжэння на 1,47 барэляў.