BE RU EN

Парашэнка ў Брытаніі: Расея - ненажэрны кракадзіл

  • 19.04.2017, 19:37

Прэзідэнт Украіны параўнаў РФ з кракадзілам з выказвання экс-прэм'ера Вялікабрытаніі Уінстана Чэрчыля.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Расея з'яўляецца кракадзілам з выказвання былога брытанскага прэм'ера Уінстана Чэрчыля, піша korrespondent.net.

Падчас выступу ў Каралеўскім інстытуце міжнародных дачыненняў Chatham House у Лондане ён нагадаў словы Чэрчыля: «Кожны спадзяецца, што калі ён да сыці накорміць кракадзіла, кракадзіл з'есць яго пазней за іншых».

«Ёсць адно месца, дзе гэтыя словы асабліва актуальныя - гэта Украіна, і гэты кракадзіл, якога многія хацелі б пакарміць, каб ён не з'еў іх сёння, - гэта Расея. Яны спадзяюцца, калі Расея задаволіць свой апетыт, то яна не будзе распаўсюджваць свой уплыў далей», - сказаў ён.

«Але я хачу пераканаць іх: Расея ненажэрная. Яна не верыць у дэмакратыю і правы чалавека, яна верыць у дамінаванне над светам і зону ўплыву, яна не гуляе паводле правіл», - дадаў Парашэнка.

Нагадаем, 18-19 красавіка доўжыцца афіцыйны візіт Парашэнкі ў Вялікабрытанію. Там ён, сярод іншага, заявіў, што войска Украіны на восьмым месцы ў Еўропе, а таксама, што Крэмль апантаны імпэрскім мінулым.

Апошнія навіны