BE RU EN

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў выйшаў на волю

  • 19.04.2017, 14:59

Актывіст адседзеў максімальны тэрмін за Дзень Волі - 25 дзён.

19 красавіка выйшаў на волю актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», таксіст Леанід Кулакоў, які адседзеў 25 дзён за акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка. Гэта быў максімальны тэрмін, вынесены за ўдзел у акцыі. Адпаведную пастанову вынесла суддзя Савецкага раёна Марына Фёдарава, піша nn.by.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць цывільных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПа.

ФОТА: Максім Вінярскі

Апошнія навіны