BE RU EN

Леў Марголін: Беларуская эканоміка па-ранейшаму працуе на склады

  • 18.04.2017, 19:20

Эканаміст - пра дэбіторскую і крэдыторскую запазычанасць у Беларусі.

Дэбіторская запазычанасць у Беларусі на 1 сакавіка 2017 года склала 30 мільярдаў рублёў, а крэдыторская - больш як 38 мільярдаў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

«Вельмі трывожнымі» называе гэтыя лічбы эканаміст Леў Марголін.

- Яны сведчаць пра рэальную сітуацыю. Такія нявыплаты бываюць, калі прадукцыя існуе, але яна не прадаецца. Гэта значыць, мы бачым тое ж, што было і ў мінулыя гады - прадаўжаюць выпускаць нікому не патрэбныя рэчы.

Пацвярджаюць дрэнную сітуацыю і інвестыцыі ў асноўны капітал. За першы квартал яны ўпалі на 6,5%. Так што да аптымізму, на мой погляд, яшчэ вельмі далёка, - адзначыў Марголін у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Апошнія навіны