BE RU EN

Экс-Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI адзначыў 90-годдзе кубкам піва

  • 18.04.2017, 9:57

Напой быў выпіты у коле гасцей з роднай Баварыі.

Былы Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI адзначыў 90-гадовы юбілей кубкам піва ў кампаніі гасцей з роднай Баварыі, паведамляюць у «Твітэры» «Новости Ватикана».

На апублікаваных фотаздымках Бэнэдыкт XVI выяўлены з кубкам піва. Побач сядзіць ягоны старэйшы брат монсіньёр Георг Ратцынгер, які таксама не адмовіўся ад напою.

Нагадаем, Бенедыкт XVI адрокся ад папскага пасаду ў 2013 годзе.

Апошнія навіны