BE RU EN

Латвійскія вайскоўцы заўважылі ля берагоў краіны субмарыны РФ

  • 17.04.2017, 16:14

Таксама каля тэрытарыяльных вод Латвіі зафіксаванае судна тэхнічнай падтрымкі субмарын.

Узброеныя сілы Латвіі заўважылі ля берагоў краіны расейскія субмарыны і карабель падтрымкі. Пра гэта ў панядзелак, 17 красавіка, абароннае міністэрства краіны паведаміла ў афіцыйным мікраблогу ў Twitter, піша nn.by.

«16 красавіка на адлегласці 5,5 марскіх міль ад мяжы Латвіі ў выключнай эканамічнай зоне былі выяўленыя дзве расейскія субмарыны класа Kilo», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама адзначаецца, што ў 20 марскіх мілях ад тэрытарыяльных вод Латвіі зафіксаванае судна тэхнічнай падтрымкі субмарын класа «Каштан».

Апошнія навіны