BE RU EN

Берасцейка скрала таксоўку, каб не плаціць за праезд

  • 17.04.2017, 15:40

Жанчына не справілася з кіраваннем і трапіла ў дарожна-транспартнае здарэнне.

- Правёўшы вечар у кампаніі сяброў, 36-гадовая берасцейка адправілася дадому на таксоўцы. Прыехаўшы да месца прызначэння, яна зразумела, што ў яе недастаткова грошай, каб расплаціцца за паслугі таксоўкі. Кіроўца, не доўга думаючы, павёз яе для разгляду ў міліцыю, - паведамілі ў ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама, піша tut.by.

Па дарозе ў райаддзел жанчына стала дэбашырыць, выкінула ў акно мабільны тэлефон кіроўцы і таксометр. Калі той спыніў аўтамабіль, каб сабраць свае рэчы, жанчына перасела за стырно і пачала рух. Спрабуючы ўцячы, яна не справілася з кіраваннем і ўчыніла дробнае ДТЗ.

Падчас праверкі інспектары высветлілі, што жанчына была п'яная - 1,59 праміле алкаголю. У дачыненні да яе склалі чатыры адміністрацыйныя матэрыялы. Таксама жанчыне пагражае крымінальная адказнасць паводле арт.214 КК Рэспублікі Беларусь (Выкраданне).

Апошнія навіны