BE RU EN

Мазырскі НПЗ скараціў прыбытак удвая

  • 17.04.2017, 14:15

Зніжэнне прыбытку звязанае з памяншэннем кошту нафтапрадуктаў.

ААТ «Мазырскі НПЗ» зафіксаваў за 2016 год зніжэнне паказчыка чыстага прыбытку на фоне змяншэння кошту нафтапрадуктаў. Чысты прыбытак кампаніі скараціўся на 53% да 164,68 млн рублёў, піша belmarket.by.

Паводле інфармацыі з гадавой справаздачы прадпрыемства, размешчанага на ЕПФР, у 2016-м нафтаперапрацоўчы завод павялічыў даход ад рэалізацыі на 8% да 4,5 млрд рублёў. Сабекошт прадукцыі вырас на 16,7% да 4,13 рублёў.

Прадпрыемства атрымала прыбытак ад рэалізацыі сумай 179,9 млн рублёў.

Паводле інфармацыі, якая змяшчаецца ў справаздачы, дзяржаве ў ААТ «Мазырскі НПЗ» належыць 42,7568% акцый.

Чысты прыбытак «Нафтана» летась наадварот вырас. Аднак ён у дзясяткі разоў меншы, чым у мазырскага прадпрыемства.

Апошнія навіны