BE RU EN

У Віцебску пабіты снежны рэкорд

  • 17.04.2017, 10:55

Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1983 годзе, тады ў абласным цэнтры было 7 сантыметраў снегу.

У Віцебску раніца 17 красавіка стала самай снежнай, паведамілі БелТА ў абласным цэнтры гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага прыроднага асяроддзя.

«Раніцай 17 красавіка ў Віцебску вышыня снежнага покрыва склала 9 см. Гэта самае высокае значэнне за ўсю гісторыю назіранняў. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1983 годзе, тады ў абласным цэнтры было 7 см снегу», - распавялі ў аблгідрамеце.

Сёння ў Віцебску можа быць пабіты і тэмпературны рэкорд. На працягу дня чакаецца ад 1 да 3 градусаў цяпла. А як самы халодны дзень 17 красавіка ўвайшоў у гісторыю ў 1979 годзе з тэмпературай плюс 3,4 градуса.

Самая халодная ноч адзначана ў Віцебску 1983 годзе - слупкі тэрмометраў апусціліся да адзнакі мінус 5,3 градуса. Што тычыцца тэмпературных максімумаў, то самы цёплы дзень 17 красавіка быў у 1972 годзе, тады ў Віцебску было плюс 22,5 градуса.

Самая цёплая ноч - 17 красавіка 1999 года са значэннем 11,5 градуса цяпла.

Апошнія навіны