BE RU EN

Жыхары Лагойска на Вялікдзень амаль сем гадзін заставаліся без вады

  • 17.04.2017, 9:59

Аднавіць падачу вады атрымалася толькі раніцай у панядзелак, 17 красавіка.

Каля сямі гадзін заставаліся без вады жыхары Лагойска ў выніку прарыву трубаправода.

Паведамленне аб аварыі на трубаправодзе халоднай вады ратавальнікі атрымалі 16 красавіка а 22.30. Здарэнне адбылося ў завулку Перамогі, удакладняе сайт Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Без халоднай вады засталося 45 шматкватэрных жылых дамоў, 250 прыватных жылых дамоў, бальніца, дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, тры школы і чатыры дзіцячыя садкі. Быў арганізаваны падвоз вады.

Аднавіць падачу вады атрымалася да 5 гадзін раніцы ў панядзелак, 17 красавіка.

Апошнія навіны