BE RU EN

Навукоўцы стварылі першую ў свеце бескаляровую каву

  • 16.04.2017, 21:15

Навукоўцы з Славаччыны стварылі каву, якая не будзе пакідаць слядоў на зубах, а таксама адзенні.

Нягледзячы на празрыстасць напою, у адной бутэльцы змяшчаюцца вялікія аб'ёмы кафеіну, паведамляе gogetnews.info.

Браты Давід і Адам Надзі адзначаюць, што кава з'яўляецца вельмі папулярнай ва ўсім свеце, але мінус яе ў тым, што яна пакідае сляды на зубах, а адмыць кававую пляму вельмі праблематычна. Прычына нязручнасці хаваецца ў тым, што напой у сваім складзе мае багата смол, а таксама алеяў.

Падчас працы навукоўцы прэзэнтавалі напой CLR CFF, які валодае смакам і ўласцівасцямі кавы, але не змяшчае пры гэтым характэрных для сапраўднага прадукту фарбавальных пігмэнтаў.

Вонкава новая кава нагадвае звычайную ваду праз сваю празрыстасць, але смакавымі адчуваннямі яна вельмі падобная да кавы і мае ў складзе зерне Арабіка. Акрамя таго, прадукт змяшчае практычна аналагічныя аб'ёмы кафеіну на 100 г. Яшчэ адзін момант у тым, што дадаваць цукар або вяршкі ў CLR CFF не давядзецца, бо ён цалкам гатовы да ўжывання.

Апошнія навіны