BE RU EN

Сяргей Пальчэўскі вызвалены з СІЗА КДБ

  • 15.04.2017, 20:17

Актывіст «Маладога Фронту» ўжо знаходзіцца ў сябе дома.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў грамадскі актывіст Барыс Гарэцкі. Са слоў Гарэцкага, актывіст «Маладога Фронту» Сяргей Пальчэўскі ўжо знаходзіцца ў сябе дома. Яго сваякі патэлефанавалі лідару «Маладога Фронту» Змітру Дашкевічу дадому і паведамілі пра вызваленне Сяргея, паведамляе «Свабода».

Як раней паведамляў сайт Charter97.org, сёння з СІЗА КДБ быў вызвалены Зміцер Дашкевіч.

Сяргей Пальчэўскі быў затрыманы разам з Дашкевічам і Арцёмам Леўчанкам 22 сакавіка.

Апошнія навіны