BE RU EN

У самалёце з Менска ўкраінцы знайшлі мільён пачкаў кантрабандных цыгарэт

  • 15.04.2017, 18:30

У кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» украінскія памежнікі выявілі кантрабандныя цыгарэты, прывезеныя з Беларусі.

Пра гэта паведамляе censor.net.ua спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Украіны.

Чартарны рэйс "Менск-Кіеў" прывёз ва Украіну дзве тысячы скрынак з кантрабанднымі цыгарэтамі агульнай вагой амаль 18,5 тоны. Усяго там было блізу 1 мільёна пачкаў кантрабандных цыгарэт без адпаведных дакументаў на груз.

Украінскія праваахоўнікі распачалі крымінальную справу паводле факту кантрабанды.

Апошнія навіны