BE RU EN

Рассельгаснагляд дазволіў пастаўкі прадукцыі з двух прадпрыемстваў Беларусі

  • 15.04.2017, 12:15

Саступка была зробленая паводле вынікаў красавіцкай інспекцыі.

Як паведаміла журналістам прэс-сакратарка Рассельгаснагляду Юлія Мелана, права на ўвоз у РФ ялавічыны, ялавічных мясапрадуктаў і гатовай мясной прадукцыі дадзена ТАА «Вялес – Міт», малочнай прадукцыі (за выключэннем сыру і сухога малака) – ААТ «Бабушкина крынка», паведамляе «Інтэрфакс».

Паводле ейных словаў, гэтая пастанова прынятая паводле вынікаў аналізу матэрыялаў, атрыманых інспектарамі Рассельгаснагляду ў ходзе праведзенай у Беларусі інспекцыі з 5 да 13 красавіка 2017 года.

Дазвол дзейнічае з 14 красавіка 2017 года.

Усяго праінспектавалі 18 беларускіх прадпрыемстваў.

Апошнія навіны