BE RU EN

У Беларусі зноў даражэе бензін

  • 14.04.2017, 20:16

«Белнафтахім» пяты тыдзень запар падвышае кошт паліва.

У Беларусі зноў даражэе паліва. Паводле звестак крыніцы tut.by уночы ў суботу паліва зноў падаражэе. Традыцыйна — на 1 капейку.

Апоўначы кошты зменяцца і будуць выглядаць так: АІ-98 — 1 рубель 35 капеек, АІ-95 — 1 рубель 24 капейкі, АІ-92 — 1 рубель 16 капеек, ДТ — 1 рубель 28 капеек. Газ даражэць не будзе.

Гэта ўжо пятае павышэнне коштаў з 11 сакавіка. Да гэтай даты кошт паліва не мяняўся больш як два гады.

Як раней паведаміў канцэрн «Белнафтахім», падвышэнне кошту нафтапрадуктаў будзе планавым, паступовым і з улікам кан’юнктуры рынку. Аднак у канцэрне не здолелі адказаць, які менавіта кошт будзе для беларускага паліва аптымальным.

Аўтамабілісты паставіліся да падаражання насцярожана, але без панікі — на аўтамабільных запраўках чэргаў няма. Між тым, кошт паліва ўжо вырас на 4 капейкі.

Апошнія навіны