BE RU EN

РФ у II квартале паставіць у Беларусь толькі 5 мільёнаў тон нафты

  • 14.04.2017, 19:09

Раней графік прадугледжваў павелічэнне ў другім квартале паставак нафты ў Беларусь да 6 млн тон.

Расея ў другім квартале паставіць у Беларусь толькі 5 млн тон нафты, але ў другім паўгоддзі - 15 млн тон, паведаміў журналістам дарадца прэзідэнта АК «Транснафта», прэс-сакратар Ігар Дзёмін.

«Пасля ўдакладнення тэхнічных магчымасцяў прапампоўкі дадатковых аб'ёмаў у Беларусь і пераразмеркавання з іншых кірункаў у графіку паставак у другім квартале зацверджаны дадатковы аб'ём 1 млн тон. Індыкатыўны аб'ём паставак у гэтым годзе складзе 24 млн тон. Такім чынам, калі ў першым квартале аб'ём паставак склаў 4 млн. тон, то ў другім гэта будзе 5 млн тон. Пастаўкі ў другім паўгоддзі - 15 млн тон», - цытуе Дзёміна «Інтэрфакс».

Раней паведамлялася, што ўдакладнены графік паставак у Беларусь прадугледжваў павелічэнне паставак нафты ў другім квартале на 2 млн тон нафты - да 6 млн. тон. У трэцім і чацвёртым квартале меркавалася паставіць у Беларусь па 7 млн тон нафты.

Апошнія навіны