BE RU EN

У ДТЗ пад Бранскам пацярпелі сем беларусаў

  • 14.04.2017, 14:27

Учора пад Бранскам мікрааўтобус з Беларусі лоб у лоб сутыкнуўся з «хлебавозам».

У ДАІ Гомельскай вобласці распавялі падрабязнасці аварыі пад Бранскам з удзелам мікрааўтобуса з Беларусі. Паводле ўдакладненых звестак, у аварыі пацярпелі 9 чалавек, з якіх 7 - беларусы, піша tut.by.

Нагадаем, аварыя адбылася 13 красавіка, блізу 08.00, на 11 кіламетры трасы Бранск - Навазыбкаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, 34-гадовы кіроўца VW Transporter з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі ехаў з боку Бранска ў кірунку Навазыбкава. Праз невыкананне дыстанцыі ён па датычнай зачапіў спадарожны паўпрычэп у складзе фуры Renault Magnum, які рухаўся наперадзе, пасля чаго выехаў на сустрэчную паласу і лоб у лоб сутыкнуўся з «Газэллю», якую адкінула ў спадарожны мікрааўтобус Ford.

Як распавялі ў ДАІ, у аварыі траўмы атрымалі 29-гадовы кіроўца і 35-гадовы пасажыр «Газэлі», а таксама сямёра беларусаў (жыхары Калінкавічаў і Калінкавіцкага раёна) - кіроўца і пасажыры VW.

Фота: 32cars.ru
Фота: 32cars.ru

Апошнія навіны