BE RU EN

Вярхоўная Рада дазволіла прысвоіць Міхаілу Жызнеўскаму званне Героя Украіны

  • 13.04.2017, 15:10

Званне Героя Украіны дазволілі даць загінуламу на Майдане беларусу ў выглядзе выключэння.

Вярхоўная Рада дазволіла прысвоіць званне Героя Украіны Міхаілу Жызнеўскаму, піша liga.net.

За змены ў раздзел V Заключныя раздзелы закона аб дзяржаўных узнагародах Украіны №6174 агулам прагаласавалі 235 дэпутатаў.

Званне Героя Украіны дазваляецца ў выглядзе выключэння даць замежніку, пасмяротна ўзнагароджанаму ордэнам Герояў Нябеснай Сотні.

Нагадаем, што грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі быў забіты 22 студзеня 2014 года ў Кіеве на вуліцы Грушэўскага падчас Рэвалюцыі годнасці. Ён стаў адной з першых ахвяр супрацьстаяння.

Апошнія навіны