BE RU EN

У Гомелі эвакуявалі пасажыраў тралейбуса праз рондаль з дранікамі

  • 11.04.2017, 21:03

Рондаль з дранікамі знаходзіўся ў забытай у салоне торбе.

У Гомелі 11 красавіка пасажыраў тралейбуса №5 давялося эвакуяваць. Прычынай стала безгаспадарчая торба, забытая ў салоне, піша БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УУС Гомельскага аблвыканкама Віталя Прыстромава.

Падазроную торбу выявілі на прыпынку "вуліца Сялянская" на праспекце Леніна. Пільныя гомельцы паведамілі пра яе ў міліцыю. На месца здарэння неадкладна прыбыла сапёрная група. Рух па адной паласе праезнай часткі быў спынены, а тэрыторыю вакол самога прыпынку ачапілі.

На шчасце, трывога была фальшывай. У торбе знаходзіўся рондаль з дранікамі.

Апошнія навіны