BE RU EN

У Віцебскай кватэры гарэла лазня

  • 11.04.2017, 11:32

Асабістая лазня знаходзілася ў ванным пакоі індывідуальнага прадпрымальніка.

У Віцебску адбыўся пажар у лазні, якая была ў кватэры. Здарэнне адбылося пасля 5 гадзін раніцы 10 красавіка на вуліцы Чэхава. Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, лазня знаходзілася ў ванным пакоі. Агонь знішчыў ашалёўку, былі закураны сцены і столь, паведамляе «Еўрарадыё».

53-гадовы гаспадар кватэры, індывідуальны прадпрымальнік, быў шпіталізаваны. У яго апёкі дыхальных шляхоў 1-3 ступені. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

Апошнія навіны