BE RU EN

Навукоўцы назвалі самую карысную ежу

  • 10.04.2017, 10:31

Амерыканскія экспэрты правялі 20-летнія даследавалі з удзелам 400 тысяч добраахвотнікаў.

Рэгулярнае спажыванне каш умацоўвае імунітэт і падаўжае жыццё, заявілі амерыканскія спецыялісты. Да такой высновы прыйшлі экспэрты з Нацыянальнага інстытута анкалогіі ў Роквеле падчас 20-гадовага даследавання з удзелам 400 тыс. добраахвотнікаў, піша orthodox.od.ua.

Навукоўцы аналізавалі рацыён харчавання ўдзельнікаў і іх стан здароўя. Высветлілася, што аматары каш валодаюць высокай супраціўляльнасцю хваробам і жывуць даўжэй, чым тыя, хто сілкуецца кашамі рэдка.

Пры гэтым спецыялісты адзначылі, што найбольш карыснымі з'яўляюцца кашы з неапрацаванага суцэльнага збожжа – аўсянкі, грэчкі і карычневага рысу. Яны багатыя клятчаткай, якая дабратворна ўплывае на здароўе чалавека.

Апошнія навіны