BE RU EN

У Жэневе названыя тры найлепшыя аўтамабілі свету

  • 9.03.2017, 17:32

Летась найлепшым аўтамабілем была прызнаная Mazda MX-5.

На аўтасалоне ў Жэневе назвалі фіналістаў конкурсу «Найлепшы аўтамабіль свету сёлета» (WCOTY), піша ria.ru.

Спіс фіналістаў даступны на сайце World Car Awards.

У яго трапілі красоверы - нямецкія Audi Q5 і Volkswagen Tiguan і брытанскі Jaguar F-Pace. Пераможца будзе абвешчаны ў Нью-Ёрку ў красавіку.

Летась найлепшым аўтамабілем года прызнаны родстэр Mazda MX-5, у 2015 годзе - Mercedes-Benz W205.

Акрамя таго, вызначыліся фіналісты ў такіх катэгорыях, як «гарадскі аўтамабіль свету» (сёлета прысуджаецца ўпершыню), «аўтамабіль года прэміум-класа», «экалагічны аўтамабіль года» і «аўтамабільны дызайн года».

Конкурс WCOTY праводзіцца штогод са студзеня 2014 года. Пераможцаў вызначаюць больш за 70 аўтажурналістаў свету.

Апошнія навіны