Грандыёзны канцэрт Brutto ў Менску
- 8.03.2017, 19:39
На «Менск-Арэне» з аншлагам прайшоў канцэрт гурту Сяргея Міхалка.
15-тысячная «Менск-Арэна» была запоўненая практычна цалкам. На канцэрт людзі прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Тысячы людзей скандавалі «Жыве Беларусь!».
Блізу двух дзясяткаў бел-чырвона-белых сцягоў разгарнулі беларусы падчас выканання песні «Родны край».
Падчас песні «Гарри» з'явіліся ўкраінскія сцягі, а слухачы сталі на калені.
Вtutto выканалі вядомы хіт «Воины Света». Як вядома, ва Украіне гэтую песню ўважаюць адным з «гімнаў» рэвалюцыі. Яна стала надзвычай папулярнай, калі на яе наклалі відэашэраг з кадраў падзей на Майдане.
На «Менск-Арэне» загучала песня «Не быць скотам» на словы Янкі Купалы. Беларусы запалілі фаеры.
«Радыё Свабода» падрыхтавала невялікі фотарэпартаж з канцэрту.
Фотарэпартаж onliner.by.