BE RU EN

Украіна заручылася падтрымкай ЗША ў барацьбе з агрэсіяй РФ

  • 8.03.2017, 9:59

Рэкс Тылерсан заявіў кіраўніку МЗС Украіны пра захаванне антырасейскіх санкцый да поўнага вызвалення Крыма і Данбаса.

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам.

Клімкін падзякаваў амерыканскаму калегу за салідарнасць Злучаных Штатаў у барацьбе Украіны супраць агрэсію РФ, паведамляецца 7 сакавіка на сайце ўкраінскага МЗС. Сустрэча праходзіла ў Вашынгтоне.

«Паслядоўная практычная падтрымка, якую аказваюць Злучаныя Штаты, дазволіла Украіне дасягнуць істотнага прагрэсу ў правядзенні комплексных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў і рэфармавання сектара бяспекі і абароны», - гаворыцца ў паведамленні МЗС Украіны.

Падчас гутаркі Тылерсан запэўніў украінскага міністра, што Злучаныя Штаты і «надалей будуць падтрымліваць Украіну, а санкцыі ЗША супраць РФ застануцца ў дзеянні да поўнага выканання Менскіх дамоўленасцей, спынення агрэсіі і дэакупацыі Данбаса і Крыма».

У студзені 2017 года Тылерсан, адказваючы на пытанне пра санкцыі супраць Расеі, сказаў, што расейскі бок павінны несці адказнасць за свае ўчынкі. Пазней, 9 лютага, ужо прадстаўнік Белага дома Шон Спайсер заявіў, што санкцыі будуць захоўвацца датуль, пакуль Крым застаецца ў складзе РФ.

Апошнія навіны