BE RU EN

Расея саступіла SpaceX права запуску гішпанскага спадарожніка

  • 7.03.2017, 20:09

Гішпанскі спадарожнік PAZ запусцяць на ракеце кампаніі SpaceX Falcon 9.

Аб гэтым паведамляецца на сайце кампаніі Hisdesat, якая замаўляла запуск.

Як удакладняе ТАСС, першапачаткова спадарожнік павінны былі запускаць на расейска-ўкраінскай ракеце «Днепр».

Кантракт быў укладзены ў 2015 годзе, запуск павінен быў адбыцца ў тым жа годзе, але яго ўвесь час адкладалі. Затым Ракетныя войскі абвясцілі, што запускі ракет «Днепр» прыпыняюцца.

Deutsche Welle піша, што Hisdesat уклала кантракт з расейскай кампаніяй «Косматрас» і з Расабаронэкспарт. Са слоў крыніцы газеты, PAZ так і не запусцілі праз расейска-ўкраінскі канфлікт, які пачаўся ў 2014 годзе.

Паводле звестак гішпанскай стараны, менавіта Расея ініцыявала спыненне супрацоўніцтва з Украінай у запуску з ракеты «Днепр», адзначае DW.

Апошнія навіны