BE RU EN

Праз дажджы Менск захрас у шасцібальных заторах

  • 7.03.2017, 10:54

У Менску праз залеву адбылася некалькі ДТЗ.

Рух на цэнтральных магістралях сталіцы абцяжараны. Паводле звестак сэрвісу «Яндекс.Пробки», у сталіцы цяпер ацэньваюць узровень пробак у 6 балаў.

Рух моцна абцяжараны ў раёне плошчы Перамогі, на праспекце Незалежнасці, на праспекце Дзяржынскага, вуліцы Чыгуначнай. Таксама на выездзе з горада ў бок Дзяржынска, піша tut.by.

Рух па ўнутраным і вонкавым коле ад Калядзічаў да Дварыцкай Слабады моцна абцяжараны — на гэтых участках адбылося некалькі ДТЗ.

Апошнія навіны