BE RU EN

Украінец будзе працаваць над амбіцыйным праектам NASA

  • 6.03.2017, 20:30

Касмічнае агенцтва наважыла залучыць да праекту каланізацыі Марса ўкраінскага даследчыка Васіля Тараса.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, інфармуе newsyou.info.

«Місіі Марса NASA патрэбная наша дапамога. Гэта сапраўды выдатна. Адно з самых цікавых запрашэнняў, якія я калі-небудзь атрымліваў. Марс», — напісаў Васіль Тарас.

Таксама ён адзначыў, што NASA патрэбныя экспэрты ў сацыяльных дысцыплінах, якія спецыялізуюцца на стрэсах, канфліктах, групавой дынаміцы і псіхалогіі. Спецыялістаў папрасілі падрыхтаваць і выкласці свае ідэі наконт таго, якія праблемы сацыяльна-культурнага характару могуць паўстаць сярод астранаўтаў.

Даследчык сказаў, што ніякіх прапаноў наконт доўгатэрміновага супрацоўніцтва не паступала, гаворка ішла толькі аб папярэдніх абмеркаваннях.

Апошнія навіны