BE RU EN

У Менску былую актывістку БРСМ асудзілі на 12 гадоў калоніі

  • 6.03.2017, 15:17

Суўдзельнікі раўнівай Аліны Шульганавай атрымалі пажыццёвы тэрмін.

Менскі гарадскі суд прыгаварыў выканаўцаў заказнога забойства маладой пары ў снежні 2015 г у Менску, а таксама забойства мужчыны ў Калодзішчах да пажыццёвага зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Замоўніцу, выхавальніцу, да 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе tut.by.

Нагадаем, паводле версіі следства, прычынай трагедыі ў Менску стала рэўнасць: 27-гадовая выхавальніца дзіцячага садка Аліна Шульганава хацела вярнуць былога хлопца. Яна папрасіла суседа па доме Аляксандра Жыльнікава (раней судзімага) і ягонага прыяцеля Вячаслава Сухарку «адправіць» спаборніцу ў шпіталь на пару тыдняў - збіць.

А выканаўцы перастараліся і забілі абодвух у адной з кватэр на вуліцы Алібегава. На целе забітых экспэрты налічылі дзясяткі нажавых раненняў. Загінулай было 24 гады, хлопцу - 32.

Суд разглядаў адразу дзве крымінальныя справы. Падчас расследавання высветлілася: за некалькі дзён да гэтага мужчыны забілі 59-гадовага мужчыну ў Калодзішчах. Прычынай сталі грошы - блізу 10 тысяч даляраў у доме загінулага.

Пракурор прасіў для абвінавачванай Аліны Шульганавай 15 гадоў пазбаўлення волі. Для абодвух мужчын - смяротнае пакаранне.

- Выключная мера пакарання для абвінавачаных Сухаркі і Жыльнікава, на якой намагае абвінавачванне, абумоўленая цяжкасцю злачынстваў. У справе - трое загінулых. З якой жорсткасцю і зверствам яны былі пазбаўленыя жыцця - сведчаць фатаграфіі з матэрыялаў справы і высноў экспэртызы. Пацярпелымі ў справе прызнаныя 5 асоб, і чацвёра з іх выказаліся аб неабходнасці прызначэння пакарання. Толькі адзін прасіў суд аб пажыццёвым зняволенні для двух абвінавачаных, - распавядала ў спрэчках пракурор Наталля Пятроўская.

Прысуд суда быў больш мяккім - пажыццёвае зняволенне ў калоніі асобага рэжыму для Вячаслава Сухаркі і Аляксандра Жыльнікава і 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму для Анастасіі Шульганавай.

На пастанову суда, у дачыненні да мужчын будуць ужытыя прымусовыя захады лячэння ад алкагалізму. Таксама фігуранты справы абавязаныя кампенсаваць (у рознай ступені) маральную шкоду на агульную суму 270 тысяч рублёў. Нагадаем, у справе праходзіць пяць пацярпелых - гэта родныя забітых.

«Сволачы! Бог вам суддзя!» - крыкнула абвінавачаным адна са сваячак забітых пасля прысуду.

Дзеянні мужчын раней былі кваліфікаваныя следствам адразу паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. Па-першае, на падставе ч.2 арт.139 (Забойства трох асоб з карыслівых меркаванняў), а таксама ў ч.3 арт.207 (Разбой, учынены з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва значнай суме) і паводле арт.378 (Крадзеж асабістых дакументаў).

Мянчанцы было выстаўленае абвінавачванне паводле ч.4 арт.16 ч.3 арт.147 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Арганізацыя прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека), а таксама паводле ч.1 арт.13 ч.2 арт.182 (Падрыхтоўка да выкрадання чалавека).

Апошнія навіны