BE RU EN

Cтала вядома, ці будуць браць плату за праезд па МКАД-2

  • 6.03.2017, 14:45

Аб прынятай пастанове распавёў міністр транспарту і камунікацый.

Плату за праезд па другой Менскай кальцавой дарозе ўводзіць не плануецца. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак, піша tut.by.

- Што тычыцца другой МКАД, то планаў аб яе платнасці няма. У частцы рэгулявання руху мы будзем праз знакі імкнуцца перанакіроўваць транзітны транспарт, асабліва міжнародны, з першай кальцавой аўтадарогі. Пакуль гэта мы не рабілі, бо былі пэўныя абмежаванні, у тым ліку ў хуткасці, - адзначыў Анатоль Сівак.

Паехалі ў абход. Хто ездзіць па МКАД-2, якую адкрылі два месяцы таму

Са слоў міністра, у 2016 годзе ў перыяд максімальных нагрузак па другой МКАД праходзіла блізу 4 тысяч аўтамабіляў за суткі. Анатоль Сівак канстатаваў, што будаўніцтва другой Менскай кальцавой аўтадарогі сябе апраўдвае.

Апошнія навіны