BE RU EN

Курманбек Бакіеў: За «дармаедства» не плацім - жонка працуе

  • 5.03.2017, 14:26

Былому кіраўніку Кыргызстана выдзелілі пляц 15 сотак каля Драздоў.

Экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў даў інтэрв'ю Ганне Соусь - журналістцы «Радыё Свабода». Гэта першае ягонае інтэрв'ю недзяржаўнаму СМІ пасля ўцёкаў у Беларусь.

Былы кіраўнік Кыргызстана кажа, што яму і сям'і выдзелілі пляц 15 сотак у межах Менска недалёка ад «Мінск-Арэны». Можна меркаваць, што гэта пляц у раёне Драздоў, дзе маюць катэджы вышэйшыя чыноўнікі Беларусі. Там Бакіеў пяць гадоў будуе дом і спадзяецца гэтай вясной у яго пераехаць.

Пакуль жа ён жыве ў рэзідэнцыі Лукашэнкі ў Драздах і плаціць за камунальныя паслугі, святло, ваду. «Мы на шыі ў беларускай дзяржавы не сядзім. І за «дармаедства» таксама не плацім: жонка працуе», - дадаў Бакіеў.

Бакіеў быў скінуты з пасады прэзідэнта Кыргызстана падчас красавіцкай рэвалюцыі 2010 года і атрымаў прытулак у Беларусі.

Апошнія навіны