BE RU EN

На 10 генералаў стала больш

  • 4.03.2017, 14:45

Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка, воінскае званне генерал-маёра прысвоена Аляксандру Шкірэнку, Аляксандру Караву, Сяргею Феакціставу і Сяргею Тэрабову.

Вадзіму Сіняўскаму, Аляксандру Кавальчуку і Івану Падгурскаму прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.

Спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена Аляксандру Рахманаву і Уладзіміру Шалухіну.

Пракурору Берасцейскай вобласці Віктару Клімаву прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа, які таксама адпавядае званню генерал-маёра.

Апошнія навіны