BE RU EN

Да 2030 года кожны пяты аўтамабіль у Японіі будзе беспілотным

  • 4.03.2017, 12:54

Міністэрства эканомікі, гандлю і прамысловасці Японіі ўстанавіла план папулярызацыі самакіравальных аўтамабіляў у краіне.

Да 2030 года 20% машын у краіне павінны быць беспілотнымі.

Як паведамляе interfax.by са спасылкай на DigiTimes Research, ужо сёлета ўрад Японіі ўхваліў выкарыстанне самакіравальных аўтамабіляў у раёнах з адносна невысокім узроўнем насельніцтва. У 2020 годзе на Алімпійскіх гульнях у Токіа будуць працаваць беспілотныя таксі. У 2025 годзе самакіравальным аўтамабілям дазволяць выехаць на трасы, у 2027 — на дарогі невялікіх гарадоў, у 2030 — на усе дарогі краіны.

Найбуйнейшы японскі аўтавытворца Toyota Motor плануе пачаць камерцыйнае выкарыстанне самакіравальных аўтамабіляў уласнай распрацоўкі ў новым годзе.

Апошнія навіны