BE RU EN

Блогеру Максіму Філіповічу далі яшчэ сем дзён арышту

  • 31.03.2017, 21:13

Максім Філіповіч павінен быў выйсці з ізалятару часовага ўтрымання Гомеля сёння а 20:45.

Яму далі яшчэ 7 дзён арышту, – паведаміла «Белсату» жонка Філіповіча.

Максім Філіповіч быў арыштаваны спачатку на 13, а пазней яшчэ на 5 дзён за ўдзел у акцыі недармаедаў у Берасці.

Максім трымаў галадоўку за кратамі.

Максіма Філіповіча затрымлівалі 13 сакавіка а 20:45 з АМАПам у бацькоўскім доме. Ён трансляваў сваё затрыманне ў сацыяльнай сетцы Facebook.

На акцыі пратэсту супраць Дэкрэта №3 у Пінску Максіма спрабавалі выкрасці невядомыя.

Апошнія навіны