Відэафакт: Берасцейскі міліцыянт-зух выехаў на чырвонае святло і ўчыніў ДТЗ
- 30.03.2017, 17:37
Інцыдэнт быў зафіксаваны на аўтамабільным рэгістратары.
У цэнтры Берасця міліцэйскі ГАЗ выехаў на перакрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з Geely. Інцыдэнт трапіў у аб'ектыў камеры відэаназірання і аўтамабільнага рэгістратара, піша tut.by.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Паводле факта аварыі праводзіцца праверка.