BE RU EN

Запасы нафты ў ЗША павялічыліся за тыдзень

  • 29.03.2017, 20:34

Камерцыйныя запасы нафты ў ЗША (выключаючы стратэгічны рэзерв) за тыдзень выраслі на 0,9 мільёна барэляў.

Як піша 1prime.ru пра гэта гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе кіравання энэргетычнай інфармацыі Мінэнэрга краіны.

Пры гэтым аналітыкі, апытаныя раней агенцтвам Reuters, меркавалі, што запасы павялічыліся на 1,357 мільёна барэляў, або на 0,25%, да 534,457 мільёна барэляў.

Камерцыйныя запасы нафты ў ЗША за тыдзень, што закончыўся 17 сакавіка, выраслі на 5 млн барэляў, або на 0,9% - да 533,1 млн барэляў. Пры гэтым аналітыкі меркавалі, што запасы павялічацца толькі на 2,8 млн барэляў, або на 0,5%, да 531 млн барэляў.

Нагадаем, што Управа інфармацыі ў галіне энэргетыкі (EIA) міністэрства энэргетыкі ЗША падвысіла прагнозы здабычы нафты ў краіне на 2018 год, з 9,3 млн барэляў за дзень (б/с) да 9,5 млн б/с. Калі прагноз апраўдаецца, у наступным годзе здабыча ў краіне вырасце да максімальнага ўзроўню з 1970 года.

Апошнія навіны