BE RU EN

Васіль Бераснеў: Народ ужо прачнуўся

  • 29.03.2017, 19:05

Пратэсты абавязкова будуць, бо напал незадаволенасці беларусаў вельмі высокі.

Праваабаронца з Воршы Васіль Бераснеў адседзеў 14 дзён арышту за ўдзел у «Маршы недармаедаў». У інтэрв'ю «Радыё Свабода» праваабаронца заявіў, што пратэсты ў Беларусі будуць узмацняцца.

«Пратэсты супраць гэтага дэкрэта абавязкова будуць, бо напал незадаволенасці высокі. І трэба, каб яны былі! Каб людзі адчувалі свой уплыў, сваю моц, сваю каштоўнасць! Толькі трэба падумаць, у якой форме гэтыя пратэсты зрабіць больш эфектыўнымі і адначасова бяспечнымі. Бо людзей, абураных і без таго цяжкім жыццём, «падстаўляць» не хочацца.

У мяне ёсць некалькі ідэй, мы гэта абмяркуем з сябрамі. Напрыклад, пратэст у форме «народных гулянняў» - проста выйсці ў парк, але масава, каб было зразумела, што тут сабраліся не проста мінакі... Або прыйсці да райвыканкаму з пустымі рондлямі і лыжкамі. Гэта будзе не мітынг і не пікет, але пратэст. Веру, што народзяцца і іншыя крэатыўныя ідэі, бо народ ужо прачнуўся».

Апошнія навіны