BE RU EN

У Еўропе адкрытае найбуйнейшае радовішча нафты

  • 29.03.2017, 18:22

Hurricane Energy заявіла аб адкрыцці найбуйнейшага радовішча нафты на шэльфе Вялікабрытаніі.

Нафтаздабывальная кампанія Hurricane Energy заявіла аб адкрыцці «найбуйнейшага нераспрацаванага радовішча» нафты ў водах Вялікабрытаніі.

Пра гэта паведамляе BBC.

У Hurricane Energy заявілі, што амаль 1 млрд барэляў выманай нафты можа змяшчацца ў раёне Вялікага Ланкастэра, які размешчаны за 60 міль (97 км) на захад ад Шэтландскіх выспаў.

Кампанія спадзяецца пачаць здабычу ў 2019 годзе.

Галоўны выканаўчы дырэктар Hurricane Д-р Робэрт Трыс, назваў знаходку «захапляльнай падзеяй», дадаўшы, што гэта «вельмі важны момант» для Hurricane Energy.

«Мы думаем, што раён Вялікага Ланкастэра - гэта адзінае радовішча вуглевадародаў, што робіць яго самым буйным нераспрацаваным радовішчам на брытанскім кантынентальным шэльфе (UKCS)», - адзначыў Робэрт Трыс.

Дэйрдрэ Мічы, выканаўчы дырэктар брытанскай галіновай установы Oil and Gas UK, сказаў: «Гэта надзвычай прыемная навіна для брытанскага кантынентальнага шэльфа і яна дэманструе значны патэнцыял UKCS.

Ва ўстанове дадалі, што на брытанскім кантынентальным шэльфе засталося да 20 млрд барэляў нафты і газу, што робіць басэйн вельмі прывабным з інвестыцыйнага пункту гледжання.

Апошнія навіны