BE RU EN

На Акрэсціна знаходзяцца двое грамадзян Украіны

  • 29.03.2017, 18:06

Суда над імі пакуль не было.

Двух грамадзян Украіны, якія ўтрымліваюцца ў турме на Акрэсціна, 29 сакавіка наведала адвакатка.

Адвакатка Менскай абласной калегіі адвакатаў Марыя Колесава-Гудзіліна распавяла «Свабодзе», што наведала грамадзян Украіны Івана Даніленку і Рамана Легара.

«Яны адміністрацыйна затрыманыя, іх яшчэ не судзілі. Яны прызнаныя сведкамі паводле крымінальнай справы. Гэта ўсё, што я магу вам сказаць».

Паводле якой крымінальнай справы, адвакат не сказала. Іван Даніленка і Раман Легар затрыманыя з 24 сакавіка, у іх няма дакументаў, якія пацвярджаюць асобу. На пытанне, ці ідзе гаворка аб дэпартацыі, адвакатка адказала гэтак:

«Не ведаю, як будзе далей. Пакуль яшчэ невядома, як гэта ўсё будзе стасавацца з адміністрацыйным затрыманнем і з крымінальнай справай. Пакуль не магу сказаць, ці будуць іх дэпартаваць. Але фактычна яны хочуць ва Украіну. Тут заставацца яны не хочуць».

Таксама адвакатка сказала, што грамадзяне Украіны пакуль адміністрацыйна затрыманыя. Ім можна перадаваць перадачы. Ніякага суду пакуль не было.

Апошнія навіны