BE RU EN

Як баранавіцкі футбаліст скарае гішпанскую Сегунду

  • 29.03.2017, 18:04

Андрэй Хлебасолаў распавёў пра свайго сына, які стаў гуляць за гішпанскую «Левантэ».

Андрэй Хлебасолаў распавёў пра свайго сына Міраслава, які надоечы падпісаў кантракт з футбольнай камандай «Левантэ», піша intex-press.by.

— Сын падпісаў на паўтара года аматарскі кантракт, а не прафесійны. Але цяпер ён ужо мае права гуляць у афіцыйных матчах за дублёраў «Левантэ». Адначасова Міраслаў навучаецца ў футбольнай акадэміі гэтага ж клуба.

— Футбольная акадэмія – гэта гучыць...

— У Гішпаніі пры клубах шмат такіх устаноў, яны нагадваюць нашы вучэльні алімпійскага рэзерву, калі спартоўцы там і жывуць, і вучацца ў школе, і займаюцца спортам. Адным словам, вось ужо амаль два гады, як гэтае месца для Міраслава стала другім домам. Дарэчы, такія акадэміі сталі ствараць ужо і некаторыя беларускія клубы, так што рухаемся следам за астатнім прагрэсіўным футбольным светам.

— Як Міраслаў наогул трапіў у Гішпанію?

— У пэўным сэнсе гэта была выпадковасць. Агент паведаміў, што ў сына ёсць магчымасць паехаць на стажыроўку ў «Левантэ», якую можа арганізаваць адная жанчына, якая нарадзілася ў нашых Баранавічах, але затым пераехала жыць у Гішпанію. Грэх было не скарыстацца такім шанцам, тым больш што мы нічога не страчвалі. Міраслаў сам зрабіў відэападборку матчаў са сваім удзелам, адправіў у гішпанскі клуб, а праз некалькі месяцаў адтуль прыйшло запрашэнне прыехаць у акадэмію. І дагэтуль ён там.

Для нас, бацькоў, дадатковай грашовай нагрузкі не было. Хіба што аплачвалі квіткі за пералёты, калі Міраслаў прылятаў дадому яшчэ да падпісання аматарскага кантракту.

Апошнія навіны