BE RU EN

Экс-прэм'ер Францыі Вальс падтрымаў Макрона

  • 29.03.2017, 17:46

Вядомы палітык падтрымае праеўрапейскага кандыдата на выбарах у Францыі.

Былы прэм'ер-міністр Францыі, сацыяліст Мануэль Вальс заявіў, што мае намер падтрымаць на прэзідэнцкіх выбарах кандыдата-цэнтрыста Эмануэля Макрона, а не прэтэндэнта ад сваёй партыі Бенуа Амона, паведамляе Delfi.

«Я не хачу ісці ні на якія рызыкі для рэспублікі. Я буду галасаваць за Эмануэля Макрона», - заявіў Вальс у эфіры тэлеканала BFM.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што не мае намеру як-небудзь Удзельнічаць у перадвыбарчай кампаніі Макрона. У студзені былы міністр адукацыі Бенуа Амон стаў лідарам паводле вынікаў праймерыз Сацыялістычнай партыі, абышоўшы свайго галоўнага апанента Мануэля Вальса.

У інтэрв'ю тэлеканалу France 2 Амон заявіў, што не здзіўлены адмовай Вальса яго падтрымаць. «Гэтая «мыльная опера» накіравана на тое, каб аслабіць мяне. У сваёй кампаніі я кажу аб паўсядзённым жыцці французаў, а не аб жыцці Вальса», - заявіў Амон.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі прызначаны на 23 красавіка. Як чакаецца, асноўная барацьба разгорнецца паміж лідарам крайне правага «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пен, цэнтрыстам Эмануэлем Макронам і правацэнтрыстам Франсуа Фіёнам. За фаварыта выбараў уважаецца Макрон. Экспэрты мяркуюць, што ён выйдзе ў другі тур разам з Ле Пэн і там апярэдзіць яе.

Апошнія навіны