BE RU EN

Стала вядомая дата сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна

  • 29.03.2017, 17:20

Анансаваў сустрэчу двух кіраўнікоў Сямашка.

Працу «ў ліквідацыі выключэнняў і абмежаванняў у ЕАЭС» абмяркуюць 3 красавіка беларускі дыктатар Лукашэнка і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на адкрыцці выставы «Белтэкслегпрам-2017. Вясна», паведамляе БелТА.

Апошні раз кіраўнікі сустракаліся ў лістападзе 2016 года ў Крамлі на юбілеі патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірылы.

Апошнія навіны