BE RU EN

Мянчук вёз праз мяжу $50 тысяч у скрынцы з-пад цукерак

  • 29.03.2017, 17:37

57-гадовы беларус ехаў з Украіны.

Значную грашовую кантрабанду выявілі памежнікі Гомельскай мытні ў 57-гадовага менчука, які ехаў з Украіны на аўтамабілі маркі «HondaCR-V».

Для перасячэння мяжы мужчына выбраў «зялёны» калідор, пацвердзіўшы, што ў яго няма тавараў, якія трэба абавязкова пісьмова дэклараваць, паведамляе прэс-служба мытні.

Але пры мытным кантролі сярод ягоных асабістых рэчаў былі выяўленыя 50 тысяч даляраў ЗША. Яны захоўваліся ў скрынцы з-пад цукерак. Гэтая сума ў пяць разоў перавышала дазволеную для незадэклараванага перамяшчэння праз мяжу. Растлумачыць крыніцу паходжання гэтых грошай і прычыну іх недэкларавання мужчына не змог, адзначаюць мытнікі.

Фота: customs.gov.by
Фота: customs.gov.by
Фота: customs.gov.by
Фота: customs.gov.by
Фота: customs.gov.by

Апошнія навіны