BE RU EN

У кангрэсе ЗША заклікалі націснуць на Беларусь у пытанні АЭС

  • 29.03.2017, 16:02

Занепакоенасць Літвы аб бяспецы АЭС з'яўляецца абгрунтаванай.

Амерыканскі кангрэсмен рэспубліканец Джонас Шымкус у звароце да заканадаўцаў сваёй краіны заклікаў іх націснуць на Беларусь, каб яна ўпусціла на Астравецкую атамную электрастанцыю (ОАЭС) міжнародных назіральнікаў, паведамляе delfi.lt.

Чалец Палаты прадстаўнікоў, літовец паводле паходжання, у аўторак у сваім выступе ў кангрэсе падкрэсліў, што занепакоенасць Літвы аб бяспецы АЭС з'яўляецца абгрунтаванай.

«Магу запэўніць, што ў народа Злучаных Штатаў няма сяброў лепшых, чым насельніцтва Літвы. Літоўцы маюць права і абавязак гарантаваць бяспеку навакольнага асяроддзя для саміх сябе і сваіх дзяцей. Ад іх не варта чакаць, што яны пагодзяцца з неадэкватнай або ілжывай інфармацыяй аб сур'ёзным, уразлівым для навакольнага асяроддзя праекце ля сваёй мяжы», - сказаў Шымкус.

Апошнія навіны