BE RU EN

Мікалай Чарнавус: Толькі плошча

  • 29.03.2017, 15:41

Актывіст з Баранавічаў перакананы, што пратэсты будуць прадаўжацца.

Мікалай Чарнавус, нягледзячы на арышт сына і на брутальны разгон акцыі 25 сакавіка ў Менску, перакананы, што пратэсты будуць прадаўжацца, паведамляе «Радыё Свабода». Ён рыхтуецца да новых акцый:

«Страх у некаторых можа быць і з'явіўся. Пасля дубінак АМАПу будуць больш баяцца. Але ж і незадаволенасць народа нікуды не знікла. Таму што жыцця няма. На 200 рублёў жыць вельмі цяжка. Учора сустрэў двух пенсіянераў, якія атрымліваюць па 200 рублёў. Ім надта цяжка, надта. На лекі не стае...Так што - плошча, толькі плошча і патрабаваць, каб ён сыходзіў, бо калі будзе цягнуць яшчэ гады, то яшчэ горш будзе.

1 і 9 траўня трэба выходзіць на вуліцу. Таму не здаёмся, плануем і плакаты будзем рыхтаваць», - кажа Мікалай Чарнавус.

Апошнія навіны