BE RU EN

Сіноптыкі: У чацвер будзе да +9 градусаў

  • 29.03.2017, 12:26

У Беларусі 30 сакавіка пройдуць ападкі.

Уначы будзе воблачна з праясненнямі, пераважна на паўднёва-заходняй палове Беларусі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Удзень прагназуецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер чакаецца паўночны 4-9 м/с, уначы парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5, на паўднёвым захадзе - 1-6 градусаў цяпла, удзень будзе 3-9 градусаў вышэй за нуль.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Апошнія навіны