BE RU EN

З Беларусі пасля Дня Волі дэпартуюць двух украінцаў

  • 29.03.2017, 11:41

Пакуль затрыманыя знаходзяцца ў ЦІП у Менску.

У Менску падчас Дня Волі былі затрыманыя трое грамадзян Украіны. Дваіх суд пастанавіў дэпартаваць на радзіму, яшчэ аднаго арыштавалі на 15 дзён, паведамляе ВВС Украіна са спасылкай на прадстаўніка Дэпартамента консульскай службы МЗС Украіны Васіля Кірыліча.

Аднаго ўкраінца прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, яго дзеянні кваліфікавалі як дробнае хуліганства, сказаў дыпламат.

Пакуль затрыманыя знаходзяцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску.

Як раней паведамляў сайт Charter97.org, імя першага затрыманага 25 сакавіка ўкраінца — Руслан Цярэшчанка. Яму далі 15 дзён арышту, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы.

Днём раней МЗС Украіны накіраваў ноту ў МЗС Беларусі для атрымання інфармацыі аб прычынах і абставінах затрымання.

27 сакавіка ў Менску прайшлі масавыя суды над затрыманымі на не дазволеных уладамі акцыях з нагоды Дня Волі 25 і 26 сакавіка.

Апошнія навіны