BE RU EN

Беларусы сабралі больш за $20 тысяч у дапамогу героям Дня Волі

  • 29.03.2017, 10:23

Беларуская салідарнасць у дзеянні.

У інтэрнэце працягваецца кампанія збору грошай для сем'яў арыштаваных напярэдадні і ў Дзень Волі. Паводле стану на раніцу 29 сакавіка ўжо сабрана больш за 20 тысяч даляраў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў актывіст незалежнага прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак.

Збор ідзе адначасова ў Беларусі і сярод беларусаў замежжа ў 11 краінах.

Збор ідзе праз прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), а таксама праз прыватных асоб. Ахвочыя дапамагчы могуць звярнуцца да каардынатараў ініцыятывы BY_help.

Нагадаем, што 27 сакавіка ў Беларусі прайшлі суды над затрыманымі ў Дзень Волі.

Апошнія навіны