Беларусаў заклікаюць дапамагчы ўдзельніку «Маршу недармаедаў» у Пінску
- 29.03.2017, 9:30
Улады адмаўляюцца прымаць перадачы для Ігара Шаршуна, пакуль не будуць аплачаны «паслугі» ІЧУ.
Пінчук Алесь Рамановіч распавёў «Медиа-Полесье», што ўдзельніку «Маршу недармаедаў», які прайшоў у Пінску 11 сакавіка, Ігару Шаршуну патрэбна дапамога:
- Маці Ігара Шаршуна, які адбывае 15 дзён арышту за мітынг 11 сакавіка ў Пінску, просіць, каб ёй дапамаглі. Яна была ў ГАУС. Там сказалі, што дазволяць перадаць перадачу толькі ў выпадку, калі яна, хоць бы часткова, аплаціць знаходжанне Ігара ў ІЧУ.
На жаль, у яе цяпер няма грошай.
Калі хто хоча дапамагчы, тэлефануйце мне +375299394119. Ці ёй +375444651730 (Ніна Аляксееўна).