BE RU EN

Мянчук, які падняў сцяг на Дні Волі: Гэта наш святы сімвал

  • 29.03.2017, 9:13

Андрэй Асмалоўскі распавёў пра свой гераічны ўчынак.

Грамадскі актывіст і прадпрымальнік Андрэй Асмалоўскі, які 25 сакавіка падчас затрыманьняў на плошчы Якуба Коласа падняў з асфальту бел-чырвона-белы сцяг са словамі «Падымаем сцяг назад», распавёў «Белсату» пра свой учынак і пастанову падняць сцяг уверх.

«Я не мог стрываць, што наш сцяг топчуць нейкія быкі ў міліцэйскай форме, якія душаць Беларусь, душаць народ. Я ўчыніў сімвалічны ўчынак. Сцяг павінен падняцца. І ў прамым і ў пераносным сэнсе. Атмасфера была такая на мітынгу, што людзі нічога не баяліся. Па-другое, самі амапаўцы выглядалі досыць смешна. Мне нават хацелася з іх пажартаваць трохі. Таму, шчыра кажучы, не выпадкова я гэта па-расейску сказаў. У першую чаргу, гэта было накіравана да іх. Мая прамова. Гэта наш сапраўдны сцяг. Фактычна ён сімвалізуе «Пагоню». Якія б легенды ні прыдумлялі. Для нас гэта святы сімвал, пад якім нашы продкі баранілі краіну, якую мы маем сёння».

Мужчыну затрымалі каля аўтазака, але ён пазбег пакарання.

Апошнія навіны